Loading

Спектакль «Mozaika», прысвечаны эмігрантам, паказалі нядаўна ў Варшаве. Суставаральніца пастаноўкі – спявачка KETEVAN, якая таксама выканала і адну з роляў спектаклю.

Пра твор, адлюстраванне ў ім рэчаіснасці, а таксама ўзаемасувязь музыкі і тэатра вядучая Марына Савіцкая паразмаўляла з KETEVAN у праграме «Музыка Ўнэт».

Галоўнае ў размове:

  • Я думаю, людзі ў многіх краінах адчуваюць эмігрантаў па-іншаму. Яны думаюць: «Ну вось, вы прыехалі ў нармалёвую краіну. Вам тут з усім дапамагаюць: вам тут докі зробяць, вы нармалёва працуеце, нармалёва зарабляеце». І не ведаюць аб праблемах, з якімі сутыкаюцца эмігранты. І пастаноўка «Mozaika» звязаная з тым, як людзі працуюць шмат, каб штосьці зарабляць, і з тым, як з дакументамі шмат праблем. І ты не ведаеш, што з табой будзе заўтра.
  • Часта, калі палякі глядзяць на эмігрантаў, яны думаюць: «Вось яны тусяць тут, п’юць. Што іх шкадаваць? Усё ў іх нармалёва». Але яны не ведаюць падаплёку гэтага ўсяго: чаму людзям хочацца вырвацца, што людзям часам хочацца напіцца не ад шчасця, а ад болю, і проста выйсці з рэальнасці […] хочацца адключыцца ад гэта шалёнай рэальнасці, трапіць у іншы свет хаця б на трошачкі і адпачыць ад усяго.
  • Я вельмі люблю працаваць над тым, што патрэбна людзям. І для беларусаў ці ўкраінцаў ці грузінаў гэты спектакль будзе пра падтрымку. Таму што яны пачуюць гэтыя гісторыі – яны скажуць: «Так! І ў мяне таксама! І мяне разумеюць! Мяне чуюць! Нас шмат!» А палякі, якія бачылі гэтую пастаноўку, часам у шоку і кажуць: «Ды не! Ды не можа быць такога!» […] Палякі ўдзячныя за тое, што мы ім расказваем.
  • Прышпільнасць пастаноўкі, прысвечанай Мэрылін Манро, у тым, што не трэба быць Мэрылін Манро, каб адчуць яе. У нас вельмі шмат людзей, у каго шмат такіх жа праблем і пытанняў, з якімі яна сутыкалася. Кожны спектакль, які ты граеш, – гэта частка цябе.
  • Людзі зараз чакаюць шоў не толькі ад зорак, але і ад свайго жыцця, ад навін. Яны ўжо не будуць глядзець, калі там не выбухне дом, не памрэ шмат людзей. Нібы ўсе кажуць, што ім страшна. Але каб набраліся прагляды, трэба, каб адбыўся жах вельмі моцны.
  • Культура – тое, што падтрымлівае дух тваёй краіны, за якую ты змагаешся, за тваё адчуванне дому. І гэта вельмі важна. І сум па Радзіме – ён ёсць. І якая б ні была вечарыначка, усё пачынаецца і скончваецца з гэтых тэм – з суму па доме.

Comments are closed.