Loading

Ганя, Зарына, Дар’я і Лізавета сустрэліся ў Варшаве летась. У кожнай з іх была свая гісторыя жыцця і свой музычны досвед. Разам з іншымі энтузіястамі яны стваралі спачатку Школу беларускай традыцыйнай культуры, дзе спявалі, танчылі і вучылі варшаўскіх беларусаў народнаму мастацтву. Гурт жа нараджаўся неяк неўпрыкмет з агульнага захаплення традыцыяй, з жадання захаваць беларускі народны спеў у эміграцыі, з суму па радзіме.

Свой квартэт яны назвалі «Гаёўкі». Паводле беларускай міфалогіі, гэта маладыя гарэзлівыя дзяўчаты, якія жывуць у лясах і гаях. Яны любяць усё жывое і нават ведаюць, дзе расце папараць-кветка! 

Прыгожыя міфалагічныя гісторыі, спевы гурта і размовы з яго ўдзельніцамі Ганнай Аляксандравай, Зарынай Шэўка, Лізаветай Рэут і Дар’яй Калядой слухайце ў нашым інтэрв’ю.

«Калі бярэш удзел у абрадзе, свядомасць можа перавярнуцца. Песні здабываюць новы сэнс пасля такіх падзей…»

«Ініцыяцыя – гэта наш жанр. Калі я спяваю, я мушу ў гэтай песні нарадзіцца і ў ёй памерці. Кожны ўдзел у абрадзе мусіць быць першым і апошнім».

«Для мяне гэта частка жыцця. Частка маёй сутнасці».

Comments are closed.