Loading

Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта запрашае на ўнікальную праграму паслядыпломнай адукацыі, якая дасць вам магчымасць стаць настаўнікам польскай мовы як замежнай. Падаць дакументы можна да 6 кастрычніка.

На курсе «Польская мова як замежная ў кантэксце ўсходнеславянскіх моў» сканцэнтруюцца на неабходных ведах і практычных кампетэнцыях. У праграме будзе 10 прадметаў, сярод якіх, напрыклад, «Культура і стылістыка польскай мовы», «Метады навучання польскай мовы як замежнай» або «Веды пра культуру Польшчы».

Лекцыі будуць чытаць дасведчаныя спецыялісты, якія ўжо шмат гадоў працуюць са студэнтамі з Беларусі, Расіі, Украіны і іншых краін, дзе карыстаюцца адной з усходнеславянскіх моў. Менавіта з улікам гэтай лінгвістычнай спецыфікі і распрацаваны новы курс кафедры беларусістыкі.

Паслядыпломная праграма разлічаная на 2 семестры і 180 навучальных гадзін. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце інтэрнэт-рэгістрацыі абітурыентаў Варшаўскага ўніверсітэта.

Нагадаем, кафедра беларусістыкі – адзіная па-за межамі нашай краіны, дзе можна атрымаць вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «беларуская філалогія». Акурат у гэтыя дні працягваецца другі тур рэгістрацыі на асноўны кірунак. Падаць дакументы можна да сярэдзіны верасня. Больш падрабязную інфармацыю шукайце на старонцы кафедры беларусістыкі ў facebook.

А таксама запрашаем вас паслухаць наш матэрыял пра тое, як падрыхтавацца да паступлення ў Варшаўскі ўніверсітэт.

Comments are closed.