Loading

Распачаўся другі сезон першай беларускай прэміі кінакрытыкаў. Яна ўзнікла пасля 2020 года як рэакцыя на брутальнае выцісканне незалежнай культуры з Беларусі. Сярод пераможцаў першага «Чырвонага верасу» былі Улада Сянькова, Аляксей Палуян, Максім Швед і іншыя беларускія аўтары.

Падаць заяўкі на другі сезон можна да 14 кастрычніка. У прэміі – цэлых 13 намінацый, ацэньваць якія будзе каманда кінакрытыкаў на чале з Ірэнай Кацяловіч і Тарасам Таранліцкім. Яны ж – сузаснавальнікі ўзнагароды, пра якую мы паразмаўлялі ў эфіры радыё Ўнэт.

Ірэна Кацяловіч, сябра FIPRESCI, кінакрытык, сузаснавальніца Беларускай незалежнай кінаакадэміі:

«Па-першае, гэта – адзіная кінапрэмія ў нашай кінасферы, і ў гэтым сэнсе яна ўжо сама па сабе каштоўная. Па-другое, яе прысуджае прафесійнае журы кінакрытыкаў, якія маюць досвед аналізу і даследавання кіно. Наша прэмія таксама аналізуе беларускі кінапрацэс, яна прасоўвае беларускае кіно. Сведчыць пра тое, што яно ёсць. Гэта падзея абсалютна вартая ўвагі».

Тарас Тарналіцкі, журналіст, кінакрытык:

«Мы хутчэй падсвечваем тое, што адбываецца, таму што зараз дзяржава гэтым амаль ніяк не займаецца. У якасці гэтакіх кінаархеолагаў мы фіксуем, што людзі рабілі за апошнія два гады».

Comments are closed.