Loading

Цэнтр новых ідэй прэзентаваў вынікі даследавання “Барометр рэпрэсій у Беларусі”. Даследчыкі сабралі ўсе колькасныя паказчыкі, якія вядомыя беларускім праваабарончым арганізацыям, і паспрабавалі адсачыць іх дынаміку, а таксама вылічыць устаноўкі, якімі кіруюцца карныя органы, ажыццяўляючы гэтыя рэпрэсіі. 

Вынікі прадставіў старшы даследчык Цэнтра новых ідэй і аўтар даследавання Генадзь Коршунаў.

Ён падрабязна спыніўся на тых інструментах, якія выкарыстоўвала дзяржава, каб ажыццяўляць палітычныя рэпрэсіі, сярод іх – ліквідацыя ўсіх магчымых варыянтаў самаарганізацыі людзей, “нармалізацыя” медыяў, сегрэгацыя нелаяльных да ўлады людзей і іншае. Што тычыцца непасрэдных напрамкаў рэпрэсіўных захадаў улады, то тут даследчыкі акрэслілі наступныя: 

Па-першае, гэта запалохванне – перш за ўсё, праз адвольнае надзяленне ўладамі сваіх супернікаў статусамі “экстрэмістаў” і “тэрарыстаў”, а любой інфармацыі, якая ім не падабаецца – статусам “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Зразумела, што гэта моцна ўплывае на беларусаў, таму што любы кантакт – што з экстрэмістамі, што з тэрарыстамі, што з экстрэмісцкімі матэрыяламі – гэты кантакт крыміналізаваны, то бок, за яго можа быць прызначана пакаранне.

За мінулы год “тэрарыстычны” спіс папоўніўся на 172 чалавекі. У 2022-м гэта было 226 пазіцый. У сярэднім за адзін месяц “тэрарыстамі” прызнаваліся 14 чалавек. За год спіс экстрэмістаў вырас на 1400 чалавек. У 2022 годзе іх было болей. У тым годзе пачалося ўсё, таму адразу скопам зашмат і залічылі ў гэты спіс. Цягам 2023 года ў сярэднім за адзін месяц экстрэмістамі прызнавалася 117 чалавек. 

Экстрэмісцкія фарміраванні. Цягам году іх колькасць павялічылася на 62 пазіцыі. У 2022 іх было 80. Такім чынам, сярэднемесячы паказнік склаў 5-6 структур. Тут дынаміка крыху адрозніваецца ад папярэдніх. У 2023 годзе яна расла. Асаблівасцю было тое, што зараз пачалі залічваць у экстрэмісцкія фарміраванні кнігі беларускіх класікаў. І цягам года такіх вось судовых пасяджэнняў было амаль 890. 

Пад’ём у апошнім квартале мы адзначаем па такім, хай і даволі спрэчным паказніку, але тым не менш, беларускі феномен “хапуноў” – цягам апошняга квартала вельмі вялікі ўздым. Пад гэтым, праўда, трэба разумець, што параўноўваць даволі складана, таму што на першы квартал прыпалі “хапуны”, звязаныя з Мачулішчамі. І тады хапуны ішлі цягам некалькіх тыдняў, фактычна ў такім бясспынным  рэжыме амаль па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Але, калі вынесці першы квартал за дужкі, то мы бачым, што ў параўнанні з другім і трэцім чацвёрты квартал адрозніваецца вельмі моцна. Да таго ж, было два вялікія “хапуны” – першы па справе Каардынацыйнай Рады, другі па былых назіральніках на выбарах

Непасрэдны пераслед праз пазбаўленне волі ды прызначэнне іншых пакаранняў Генадзь Коршунаў аб’яднаў у асобны блок: 

Наступны рэпрэсіўны напрамак – гэта тое, што мы маем з затрыманнямі, арыштамі, адміністратыўкамі, крыміналкамі і гэтак далей. Тут насамрэч такога нічога звышнатуральнага не адбылося – трэнды старыя. Выключэнне – гэта затрыманні на мяжы. Тут сапраўды відавочная такая асаблівасць, якой не было цягам усёй новай гісторыі Беларусі, калі былі ўведзеныя праверкі на беларуска-расійскай мяжы. На мяжы было затрымана ў мінулым годзе больш за 200 чалавек. Прычым, у 2022 годзе такіх затрыманняў было вядома, прынамсі, дзесьці толькі крыху болей за 50. 

Агулам жа за мінулы год па палітычных матывах было затрымана мінімум 4100 чалавек. І атрымліваецца, што ў сярэднім гэтым годам затрымлівалі дзесьці па 340-342 чалавекі (за месяц). Глядзіце, што атрымоўваецца: расце колькасць судоў па прызнанні экстрэмісцкімі матэрыяламі, расце колькасць хапуноў, але да затрыманняў гэта не заўсёды даходзіць. Праз што мы робім выснову, што хутчэй за ўсё, працуе ўстаноўка менавіта на запужванне без такога жорсткага пакарання. Паглядзім, ці сцвердзяць тое, настыпныя лічбы. 

Адміністрацыйныя пакаранні, нагадаю, гэта збольшага штрафы і арышты адміністрацыйнага кшталту. Цягам 2023 году было складзена як мінімум амаль 4000 судовых рашэнняў адміністрацыйых судоў. Дынаміка адміністрацыйных судоў мае ўстойлівы і мэтанакіраваны трывалы рост ад квартала да  квартала. 

Цяпер крыміналкі. На працягу мінулага ўжо году па пратэстных артыкулах было асуджана мінімум 1603 чалавекі. То бок, у сярэднім – 134 за месяц. Цягам года палітвязнямі было прызнана 643 чалавекі. У сярээднім за месяц палітзняволенымі прызнаваліся каля 55 чалавек”. 

Цалкам з вынікамі даследавання “Барометр рэпрэсіяў у Беларусі” можна азнаёміцца на сайце Цэнтру новых ідэй. 

 

Comments are closed.