Loading

Закон аб амністыі прынялі 10 лістапада ў двух чытаннях дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода.  

Паводле папярэдніх даных, пры рэалізацыі законапраекта прадугледжваецца вызваліць ад розных відаў пакаранняў 4 545 асуджаных, у тым ліку з месцаў пазбаўлення волі — 1,6 тыс. (з іх 10 непаўналетніх).

Раней паведамлялася, што законапраект не закране палітычных зняволеных: беларусаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах 2020 года, а таксама тых, каго прызналі вінаватымі па злачынствах, звязаных з «экстрэмізмам і тэрарызмам». Ім прапанавана пісаць прашэнні аб памілаванні.

Comments are closed.