Loading

Героем нашай сённяшняй перадачы з’яўляецца Алесь Дудар. Ён быў дзёрзкім «маладнякоўцам», які выступаў супраць «Коласаў усялякіх», пісаў разгромныя артыкулы пра пісьменнікаў-узвышаўцаў, заклікаў да таго, каб наша літаратура была пралетарскай, плакатна-выразнай. Але сам жа абвяргаў свае правілы і лозунгі, стварыўшы цэлы россып тонкіх эстэцкіх вершаў, актыўна выступаў супраць русіфікатарскай палітыкі Усходдзя.

Ён пачынаў як актор у Вандроўным тэатры Уладзіслава Галубка, займеў сваю першую славу як адзін з аўтараў (разам з Андрэем Александровічам і Анатолем Вольным) першага беларускага прыгодніцкага моладзевага рамана «Ваўчаняты» і толькі пасля гэтага пачаў выпускаць такія цікавыя і неадназначныя ў сваёй эстэтычнай разнастайнасці кнігі вершаў, крытыкі, перакладаў, прозы.

У нашай сённяшняй серыі пагаворым пра пачатак творчай дзейнасці Алеся Дудара.

Comments are closed.