Loading

Супрацоўнікі амбасады ЗША ў Беларусі апублікавалі ў сваіх сацсетках смешны ролік, дзе амерыканцы спрабуюць прачытаць беларускія словы. Вынікі неадназначныя.

Людзі на відэа спрабавалі вымавіць словы «Шчучыншчына», «ашчаджаць», «паляўнічы» і «шчырасць». Цяжкасці выклікала кожнае з іх. Амерыканцам відавочна няпроста даваўся збег зычных і нашыя зацвярдзелыя «шч» і «дж».

«Гэта цяжка. Вельмі цяжка вымаўляць гэтыя словы», – дзяліліся пасля ўражаннямі ўдзельнікі моўнага эксперыменту.

Comments are closed.