Аўтар «Мінскай праўды» спрабаваў патрапіць на форум Асацыяцыі беларускага бізнэса за мяжой (ABBA), аднак яму не пашчасціла ў гэтым пачынанні: у залю яго не пусцілі. Тым не менш ён застаўся і працаваў «у кулуарах».
Гэта не першы візіт Напольскага ў краіны ЕС. Як стала вядома БАЖ, за апошнія некалькі месяцаў аўтар прапагандысцкага выдання Герман Напольскі неаднойчы наведаў Вільню і Варшаву. Ён мэтанакіравана прапануе журналістам недзяржаўных медыяў у эміграцыі сустрэчы, просіць іх пра рознага роду паслугі.
Comments are closed.