Loading

Былога маёра з Ліды Аляксандра Маціевіча пазбавілі часовага віду на жыхарства ў Літве. Арганізацыя «BELPOL» паведаміла, што сілавік, які ўдзельнічаў у рэпрэсіях у Беларусі ў 2020 годзе, больш за год спакойна жыў у Літве: ён пераехаў у Вільню разам з сям’ёй і працаваў усталёўшчыкам вокнаў. А сёння стала вядома, што былы міліцыянер тэрмінова пакінуў Літву і вярнуўся ў Беларусь.

Пра тое, чаму міліцыянты з’язджаюць з Беларусі, што рабіць, калі ўбачыш беларускага сілавіка за мяжой і ці могуць іх за пераслед беларусаў затрымаць у іншых краінах — паразмаўлялі з госцем радыё Ўнэт, былым следчым, прадстаўніком ініцыятывы «BELPOL» Андрэем Астаповічам.

Сцісла ў размове:

  • Інфармацыя нам паступіла ад актывістаў дыяспары. Запыт мы накіравалі ў адпаведныя органы, і праз пэўны час яе апублічылі.
  • Як Маціевіч мог атрымаць візу: у візавых анкетах не ўказваецца былое месца працы, а толькі апошняе. А ён мог пасля міліцыя яшчэ дзе-небудзь працаваць. Праверыць такую інфармацыю Літве складана, бо Беларусь дакладна не будзе адказваць на такія запыты
  • BELPOL з’яўляецца грамадзянскай ініцыятывай, мы не можам адказваць за працу органаў іншых краін. Мы спрабавалі звяртацца і весці перамовы. Але інстытут універсальнай юрысдыкцыі не працуе. І нашая арганізацыя ў гэты механізм не верыць.
  • Былы маёр міліцыі ў Літве на ўсталёўцы вокнаў заробіць больш, чым на працы ў беларускай міліцыі.
  • Калі вы сустракаеце былых міліцыянтаў за мяжой: можна напісаць нам, мы праверым інфармацыю, паспрабуем задзейнічаць прававыя механізмы. Нам бы хацелася не толькі выдварэння такой асобы на радзіму, але суда над імі. Лепш зрабіць фота такога чалавека.
  • Заявы Бычака наконт супрацоўніцтва КДБ з краінамі Захада: на дадзены момант КДБ больш гавораць, чым робяць. Няхай прыязджаюць у Еўропу і прадэманструюць гэтае супрацоўніцтва на справе.
  • Навошта сілавікі збіраюць інфармацыю пра беларусаў, якія з’ехалі: каб працягваць рэпрэсіі. І пакуль Лукашэнка не памрэ, ён будзе пераследаваць беларусаў. Сілавікі разумеюць, што яны яго перажывуць. І што яны будуць рабіць без Лукашэнкі, калі яны замазаны рэжымам? Таму ім трэба зрабіць у Беларусі Паўночную Карэю.
  • BELPOL—ByPol: мы спадзяваліся, што Азараў з Лупаносавым пакінуць нас у спакоі, але ніяк не могуць спыніцца.

Comments are closed.