Loading

Ці магчыма сёння атрымаць беларускую адукацыю за мяжой? А самае галоўнае, ці бачаць сёння бацькі і дзеці ў гэтым прагматычны сэнс? Напрыклад, у Польшчы цяпер каля 52 000 беларускіх школьнікаў. Але нават калі ў іх і будзе магчымасць вучыцца па-беларуску, скарыстаюцца яны ёй ці не  — пытанне, што называецца, з зорачкай. І не толькі пра адукацыю – пра захаванне нацыянальнай ідэнтычнасці.

Думаць, размаўляць і разам вырашаць праблему прапаноўвае Рух Беларускай Салідарнасці. У канцы красавіка ў яго каворкінгу прайшоў круглы стол па пытаннях беларускай адукацыі за мяжой. Магчыма, што такія сустрэчы будуць цяпер праходзіць кожны месяц. Мы схадзілі на першую дыскусію і выслухалі меркаванні

  • Віталя Рымашэўскага, які і прапанаваў збірацца за круглым сталом; 
  • Аліны Коўшык, якая паразважала, што трэба зрабіць для таго, каб беларускія дзеці за мяжой хацелі вучыцца па-беларуску і распавяла пра распрацоўку дарожных карт беларускай адукацыі – каб было з чым вярнуцца ў Беларусь; 
  •  Паўла Баркоўскага, выступ якога быў самым песімістычным, бо нават у Беларусі, кажа філосаф, адукацыя на нацыянальнай мове – ужо экзотыка;
  • Алеся Лозкі, які расказаў пра мару зрабіць сетку суботніх беларускіх школ у Польшчы (спойлер: для гэтага цяпер ёсць усё — сілы, настаўнікі, энтузіясты. Не хапае толькі фінансаў);
  • Паўла Церашковіча, які далучыўся да дыскусіі праз Zoom  і распавёў пераважна пра  сітуацыю з «беларускім складнікам» у ЕГУ.

Сустрэча атрымалася змястоўнай, а месцамі і вельмі эмацыйнай. Яе тэзісы – у нашым аўдыёматэрыяле

Дарэчы, калі ў вас таксама ёсць свая ініцыятыва і вы зацікаўленыя ў падтрымцы і развіцці беларускай мовы і хацелі б удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў беларускай адукацыі за мяжой, пішыце на паштовую скрыню [email protected] з пазнакай «Мова і адукацыя».

Comments are closed.