Loading

Лявон Вольскі публічна заклікаў да пазбаўлення беларускіх вуліц ад імёнаў «брыдкіх асоб», распавядаючы пра працу над новым альбомам «Лісты палітвязням».

У публічным відэа-звароце да беларусаў Лявон Вольскі кажа, што Беларусь пакуль што, на жаль, застаецца часткай Расійскай імперыі: «мы ўсё яшчэ целяпаемся ў яе непрыемных калючых абдымках».

Ачышчэнне Беларусі немагчымае без дэкаланізацыі. Літва, Латвія, Польшча, Украіна праходзяць працэс пазбаўлення ад культурных кручкоў савецкага каланіяльнага светапогляду. І вычышчэнне вуліц ад помнікаў ды лексічных згадак савецкага тэрору – адзін з элементаў такой дэкаланізацыі.

«Вуліцы нашых гарадоў, названыя імёнамі катаў і прыстасаванцаў мусяць быць перайменаваныя. Усе гэтыя Дзяржынскі, Панамарэнка, Бэрсан, Берут і іншыя непрыемныя і брыдкія асобы… Мы мусім праз гэта абавязкова прайсці, бо, калі так не здарыцца, мы ўвесь час будзем вяртацца ў тую самую сітуацыю, пастаянна будзем наступаць, прабачце за банальны выраз, на гэтыя мярзотныя граблі – вяртацца да палітвязьняў і розных дыктатураў», – кажа Лявон Вольскі.

Альбом «Лісты палітвязьням» прысвечаны цёмнай пляме ў найноўшай беларускай гісторыі. Там будзе дванаццаць «лістоў». Каманда гурта VOLSKI анансуе выпуск наступных відэа-эпізодаў, дзе Лявон вядзе размову з тымі беларусамі, «хто ўжо, дзякуй Богу, вызваліўся з гэтых засьценкаў ГПУ».

Comments are closed.