Loading

Госць праекту «Музыка Ўнэт з Марынай Савіцкай» – Уладзімір Пугач, лідар гурта J:Морс.
Размова пра заснаванне музыкам аўдыё выдавецтва Litaralna, канцэрт у Варшаве 9 снежня, беларусаў замежжа.

— Шчыра кажучы, ідэя стварыць аўдыёвыдавецтвва з’явілася досыць даўно, яшчэ ў мінулым годзе. Справа ў тым, што я сам вельмі даўно і вельмі ахвотна цікаўлюся аўдыёкніжкамі, слухаю іх даволі даўно, падпісаныя на шэраг розных сэрвісаў, якія выдаюць аўдыёкніжкі. І калі патрапіў у Польшчу, калі зʼявіўся вольны час (таму што вядома, што менш канцэртаў і менш студыйнай працы), я вырашыў гэты час не марнаваць і ўкласці ў тое, што паспрабаваць зрабіць новую справу для сябе.

Эміграцыя альбо адʼезд з Беларусі быў дастаткова селектыўным: сюды паехалі, па-першае, людзі прагрэсіўныя – тыя, хто прызвычаіліся нешта рабіць крэатыўныга. Калі ў Беларусі яны былі распушчаныя па насельніцтве, то зараз яны сканцэнтраваны ў адну маленькую суполку. Таму гэтая суполка вельмі прадуктыўная. І калі ты ўнутры знаходзішся, то вельмі зручна існаваць і працаваць. У гэтым сэнсе гэта добра. Але прыкладна раз на месяц надыходзіць такая хваля, што сумуеш па радзіме і так далей. Гэта трошкі перашкаджае, але потым ты бярэш сябе ў рукі і працуеш далей.

Музыку мы працягваем прабіць. Нават рыхтуем у наступным годзе новы альбом выдаць, да яго гатовы амаль усе песні таму. Так што працуем. Робім тое, што ўмеем. Робім тое, ува што верым.

Comments are closed.