Такое рашэнне было прынята Прэзідыумам Еўрапарламента, у які ўваходзяць старшыня Раберта Метсола і кіраўнікі ўсіх фракцыяў.
Еўрадэпутаты адзначылі неімаверныя страты ўкранскага народа ў выглядзе чалавечых ахвяраў, а таксама разбураных гарадоў і сёлаў, ягоную барацьбу за абарону радзімы, суверэнітэта, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці, а таксама за свабоду, дэмакратыю, вяршынства права і еўрапейскія каштоўнасці. Таксама дэпутаты адзначылі мужнасць і адданасць свайму народу прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 14 снежня ў Страсбургу.
Прэмія імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі» была заснаваная Еўрапарламентам у 1988 годзе. Памер яе складае 50 тысяч еўра. У 2020 годзе ёю была адзначаная беларуская апазіцыя.