Loading

Аздабленне драўляных дамоў на паўднёвым усходзе Беларусі з’яўляецца найбольш багатым па ўзорах і мае глыбокія карані,  распавёў на лекцыі ў беластоцкім хабе “Новая зямля” гісторык, кандыдат мастацтвазнаўства Яўген Малікаў. Аднак сёння гэтая драўляная спадчына і там  і па ўсёй Беларусі, імкліва знікае.  

“У Гомелі гадоў 15 таму ўзялі пад ахову некалькі старых і самых прыгожых дамоў і літаральна пару гадоў таму знялі з іх ахоўны статус. Надалі гэты статус толькі дэкаратыўным элементам, таму што мясцовыя жыхары былі вельмі супраць, акрамя аднаго, які захаваў статус помніка гісторыка-культурнай спадчыны для свайго будынка. Астатнія сказалі “нам гэта перашкаджае жыць, нам трэба будавацца”. І там статус помніка гісторыка-культурнай спадчыны надалі толькі дэкору, які быў на гэтых дамах. Адпаведна, калі дэкор зняць і перадаць у музей, то можна дом перабудоўваць. А там было два дамы 1880 года. Гэта адны з самых старых дамоў у Гомелі.

Вельмі мала дамоў драўляных захоўваецца ў самім Гомелі можа тры-пяць штук, і такая ж сітуацыя па ўсёй Беларусі.

Праблема ў тым, што ў людзей, якія прымаюць рашэнні, на жаль, абсалютна ампуціравана разуменне гістарычнай каштоўнасці гэтых будынкаў. І ампуціравана разуменне, як працуюць гэтыя будынкі з жыхарамі, моладдзю, з будучым. Проста гэтага няма. У Польшчы гэта ёсць… Канешне, у Польшчы таксама ёсць з гэтым праблема, вялікая праблема, але ў Беларусі з гэтым проста катастрофа. 

На фоне таго, што робіцца ў Польшчы, нават на Падляшшы, у Беларусі робіцца толькі знішчэнне”.

Comments are closed.