Loading

Гэтым драматычным палатном Цемра анансавала сваю персанальную выставу ў Празе. «Раны» сталі вокладкай для афішы яе праекта LAZARET, які з грандыёзным поспехам прайшоў гэтай вясной у Варшаве.

Новая карціна мастачкі цалкам упісваецца ў яе аўтарскую канцэпцыю даследавання самых цёмных і балючых аспектаў чалавечай прыроды, якая гіпнатызуе сваёй велічнай раскошай і адгукаецца ў беларусаў фантомным болем — бо ўспрымаецца як нешта жывое, з ранамі і шнарамі, адлюстраванымі з рэалістычнай праўдзівасцю.

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от ЦEМРА (@cemra_)

Убачыць «Раны» і іншыя мастацкія работы Цемры можна будзе з 5 па 9 кастрычніка ў пражскай галерэі Beseder. Выстава LAZARET пройдзе ў Чэхіі ў абноўленай і пашыранай форме і, як прызнаецца сама мастачка, стане значным этапам для праекта — адкрые новую старонку яго гастроляў па розных краінах.

Comments are closed.