Loading

У Варшаве прэзентавалі мюзікл «Каляды ў Варшаве». З выканаўцам галоўнай мужчынскай ролі Арцёмам сёння размаўляем у праекце «Музыка Ўнэт з Марынай Савіцкай».

Галоўнае ў размове:

  • Для мяне «Каляды ў Варшаве» – гэта такая маленькая кропка Беларусі на Scena Chmielna, у якой я магу пабываць зараз. Але я быў там 2 месяцы, калі мы працавалі над пастаноўкай, калі ў нас былі рэпетыцыі, саўндчэкі. Я быццам бы аказаўся дома.
  • Па-другое, гэта тое, што я працаваў з Раманам Арловым. Гэта неверагодны, мега таленавіты кампазітар, паэт і чалавек. І працаваў з такімі людзьмі, якія мяне прымусілі паверыць, што ты зможаш заспяваць на высокіх нотах. Табе патрэбна спрабаваць. Калі я хацеў здацца, мне казалі: «Навучыся!».
  • Калі мы здымалі матэрыял для рэкламы, я прыйшоў у паліто. І ва ўсіх адразу з’явілася думка, што гэтае паліто выглядае так, як у Кастуся Каліноўскага. І ўсе адразу сказалі: «Ну, будзеш Кастусём».
  • Я заўсёды быў у музыцы. Але мяне заўсёды не разумелі. Бо гэта была папса на мяжы. Штосьці зрабіць не так, як усе.
  • Зараз у мяне новыя песні. Яны пра яднанне, яны на пазітыве. Калі я гэта пішу, мне падабаецца мой настрой.
  • Больш за ўсё ў Варшаве мне падабаюцца людзі. Гэта кропка, дзе зʼядналіся культура Беларусі, Украіны, Германіі, Скандынавіі – усяго, што навокал, і ў адной кропцы.

Comments are closed.