Loading

Учора ў нашых «Літаратурных ночах» разам гаварылі пра тое, з чым сутыкнуўся Францішак Аляхновіч, калі вярнуўся пасля салавецкага пекла ў Вільню, хто яго падтрымліваў, а хто адвярнуўся, хто здрадзіў, а хто падтрымаў, таксама ў гэтым выпуску мы даведаемся хто забіў Францішка Аляхновіча.

Акрамя таго мы гаварылі пра тое:

  • чаму беларускія газеты не хацелі друкаваць «У капцюрох ГПУ»,
  • як савецкія спецслужбы перашкаджалі Аляхновічу выдаць яго успаміны пра салавецкія лагеры,
  • як Аляхновіч хаваўся ад НКВД у той час, калі Вільня стала савецкай (1939 г.),
  • як Аляхновіч прадбачыў сваю гібель.

Comments are closed.