Калі вы цікавіцеся жыццём беларускага тэатра ў замежжы, то цалкам верагодна маглі чытаць рэцэнзіі гэтай беларускай аўтаркі. Наталля Міхаліна Скарынка піша крытычныя водгукі на спектаклі беларускіх незалежных творцаў, размаўляе з рэжысёрамі, акцёрамі і пісьменнікамі. На кожную больш-менш заўважную тэатральную падзею ў Варшаве беларуска прыязджае з чэшскага Брно, дзе жыве апошнія некалькі гадоў, супрацоўнічае з мясцовымі тэатральнымі выданнямі і займаецца ўласнай драматургічнай творчасцю, з якой, дарэчы, не так даўно пазнаёміла і польскага гледача.
30 снежня ў Музеі вольнай Беларусі ў Варшаве адбылася прэм’ера перафарматыўнага эскіза «Выгарэўшы». Галоўныя ролі ў эксперыментальнай дзеі (цікава, што першапачаткова Наталля напісала яе на чэшскай мове, і толькі потым пераклала на беларускую) сыгралі Мікалай Стонька, Валянціна Гарцуева і Павел Гарадніцкі. І пра гэта мы таксама паразмаўлялі з Наталляй Міхалінай Скарынкай у нашым інтэрв’ю, якое можна паслухаць тут
Comments are closed.