Loading

Беларуская дыяспара Кракава здолела за уласны кошт праз аўкцыён атрымаць у арэнду памяшканне для правядзення разнастайных мерапрыемстваў. Цяпер яны збіраюць грошы на яго ўладкаванне і ўстойлівую працу новай беларускай прасторы. Наколькі актыўныя беларусы ў Кракаве, нам распавёў камунікацыйны мэнеджар мясцовай дыяспары Глеб Ляпейка.

Ляпейка Сцісла ў размове:

  • У Кракаве вельмі актыўная беларуская дыяспара. За мінулы год было каля сямі краўдфандынгавых мерапрыемстваў. Некаторыя бюджэты мерапрыемстваў былі цалкам пакрыты за кошт данатаў. Напрыклад, штогадовы пікнік “Летуцень” быў пакрыты на 40% данатамі. На яго прыехала да 4000 чалавек, прычым не толькі кракаўскія беларусы.
  • Асноўны фокус дзейнасці – культурніцкі, бо ён прасцей за іншыя ў арганізацыі. У нас многа сем’яў, таму шмат дзіцячых і сямейных мерапрыемстваў. Ёсць і палітычныя. Таксама прадастаўляем памяшканне для сустрэч з палітыкамі.
  • Летась зарэгістравалі дзве юрыдычныя асобы: арганізацыю “Крок” і Беларускае таварыства. “Крок” – гэта івэнт-каманда, займаецца правядзеннем вялікіх мерапрыемстваў. Беларускае таварыства непасрэдна стварае прастору і агулам яе інфраструктуру. Усё гэта адна каманда з падзеленымі абавязкамі.
  • Раней здымалі памяшканне сумесна з польскай некамерцыйнай арганізацыяй. Не маглі правозіць мерапрымства, калі хацелі, трэба было ўлічваць інтарэсы суарандатараў. Чакалі магчымасць і рэсурсы для стварэння сваёй асобнай прасторы. 
  • Атрымаць памяшканне праз аўкцыён было проста – больш прэтэндэнтаў на яго не было. Цяпер ёсць прастора, якая толькі для нас 24/7, але ёсць жаданне запрашаць да сябе і іншыя дыяспары, і палякаў. Цяпер больш магчымасцяў людзям рэалізоўваць свае праекты. Памяшканне знаходзіцца ў цэнтры Кракава, за знакамітым Марыяцкім касцёлам. 
  • Пакуль цалкам існаваць за кошт данатаў няма магчымасці, але за сабраныя грошы двойчы аплочвалася арэнда памяшкання і камунальныя паслугі. Ніякіх грантаў ці нейкай іншай падтрымкі на прастору яшчэ не было, але ёсць надзея, што будзе. Ёсць жаданне, каб бюджэт дыяспары быў з розных крыніц, не толькі данаты ад людзей.
  • Грошы на ўладкаванне прасторы будуць збірацца тры месяцы. 41 тысяча злотых пойдзе на пераезд, абсталяванне і першыя тры месяцы існавання прасторы, каб “стаць на ногі” і знайсці іншыя крыніцы фінансавання. Будзем выходзіць на дыяспары беларусаў у іншых гарадах з просьбай нас падтрымаць. Спадзяемся на падтрымку.

Падтрымаць беларусаў Кракава можна тут 

Comments are closed.