Прэм’ера спектакля «Паслядзяцінства» у Варшаве адбылася ў Музеі Вольнай Беларусі.
Тэатральны праект выклікаў такі інтарэс, што месцы на прэм’еру скончыліся яшчэ за некалькі дзён да самой прэм’еры. Акцёры ў пастаноўцы – гэта падлеткі, якія перажылі спачатку жах рэпрэсій і вымушаную эміграцыю ва Украіну, а затым жах вайны і паўторную эміграцыю, ужо ў Польшчу. Магчымасць выказаць эмоцыі і рэфлексіі маладым акцёрам даў Беларускі Свабодны тэатр. Тое што атрымалася ў выніку ўразіла і саміх стваральнікаў праекта. Як кажа заснавальнік тэатра, Мікалай Халезін, дзіўным было тое, што гэтыя падлеткі вырашылі распавесці не пра вайну, а пра свае стасункі з бацькамі ў кантэксце падзей апошніх гадоў. Ужо ў хуткім часе будзе паказана другая частка спектакля. На сцэну выйдуць бацькі падлеткаў са сваім адказам на іх маніфест.
«Калі мы пачалі працаваць па драматургіі, мы зразумелі, што калі яны і хочуць пра нешта казаць, то больш за ўсё яны хочуць казаць пра свае ўзаемаадносіны са сваімі бацькамі. Пры тым, што яны перажылі ўжо і пандэмію, і вайну, і эміграцыю, але ўсё роўна, самае асноўнае для ніх – гэта сям’я».
Маладыя акцёры прызнаюцца, што ўдзел у гэтым праекце стаў сапраўднай тэрапіяй. Праца над пастаноўкай зрабіла іх адкрытымі і, самае галоўнае, яны змаглі пераадолець, мабыць, адзін з асноўных бар’ераў ва ўзаемаадносінах пакаленняў – страх размаўляць адно з адным на хвалюючыя тэмы.
«Выдатная магчымасць, каб сказаць нешта чалавеку іншаму. Напрыклад, сваёй сямʼі. Гэтая тэма можа тлумачыцца як заўгодна. Сказаць тое, на што наогул няма нагоды ў паўсядзённым нашым жыцці. Каб не было ні скандалу, ні якіх-небудзь інтрыг. Мастацтва дае абарону, абарону на права слова. А права слова дае магчымасць выказацца і раскрыцца».
Поўны рэпартаж слухайце ў плееры ніжэй.
Comments are closed.