Пра рэліз, жыццё ў Грузіі і любоў да гор вядучай праекту «Музыка Ўнэт» Марыне Савіцкай распавёў гітарыст калектыву Gozard.
«Сама пласціна «Pačatak Zaćmieńnia» атрымалася халодна-дэпрэсіўнай, па крайняй меры па тэкстах. У альбоме ёсць галоўны персанаж. Кожная песня – яго гісторыя».
«Цяпер пяцёра ўдзельнікаў нашага гурта жывуць у 4-х краінах. Адзін – у Беларусі, яшчэ адзін – на Балі, двое музыкаў – у Польшчы, я – у Грузіі».
«Я вельмі вялізны фанат гор. У Грузіі вельмі цудоўная прырода. Калі ёсць час і добрае надвор’е, я стараюся займацца хайкінгам, хадзіць у горы. Гэта вельмі прыгожа, вельмі крута і зараджае на новыя творчыя ідэі».
«У Грузіі вельмі любяць беларусаў. Тут можна чакаць, што не знаёмыя табе грузіне не негатыў табе будуць выказваць, а пацягнуць за стол наліваць віно ці чачу».
Comments are closed.