Loading

«Час пустазелля» – вялікі празаічны дэбют Ганны Янкуты, добра вядомай беларускаму чытачу сваімі вершамі, бліскучымі перакладамі і дзіцячымі гісторыямі пра ката Шпрота. Кніга, жанр якой сама пісьменніца вызначае як «(не)раман», выйшла некалькі месяцаў таму ў выдавецтве «Янушкевіч» і ўжо атрымала нямала станоўчых і кранальных водгукаў. 

Ганна Янкута спрабавала асэнсаваць бясчассе, у якім апынуліся беларусы пасля жніўня 2020 года. На старонках рамана – рэальныя і выдуманыя гісторыі, выпадкова пачутыя фразы на розных мовах, мімалётныя ўражанні, захапленні і ўспаміны — адным словам, усё тое, што можа напаўняць жыццё ў час дыктатуры ў Беларусі і вайны ва Украіне. 

Пісьменніца глядзіць на свет вачыма беларускі, якая апынулася ў вымушанай эміграцыі, спрабуючы запомніць і захаваць уласную самасць у момант, калі рушыцца свет, у якім мы некалі навучыліся жыць. 

Паслухаць пра гісторыю стварэння кнігі і даведацца пра яе патаемныя сэнсы можна ў нашым аўдыёінтэрв’ю з Ганнай Янкутай. 

Comments are closed.