The SuperBullz
The Superbullz – хардкор з Заходняга Палесся.
Гэта беларускі рок-гурт, утвораны ў студзені 2016 году ў Мінску. Вакалістам і лідарам гурта з’яўляецца Алесь-Францішак Мышкевіч, былы басіст «Трубяцкога» і «J:МОРС», праекта «Крамбамбуля» і шмат іншых гуртоў. Склад The Superbullz дапаўняюць музыкі, вядомыя сваімі выступамі ў Крамбамбуле і J:МОРС, а таксама раней супрацоўнічалі ў джазавым праекце Мышкевіча Chiefs Band. Гурт выконвае песні па-беларуску, а таксама на расейскай і ангельскай мовах.
Першапачаткова гурт называўся «The Superboys», але быў пераназваны з-за таго, што ў Расіі ўжо дзейнічае аднайменная група. Першапачаткова музыкі планавалі выконваць пераважна каверы былых савецкіх гітоў у стылі панк-року, але пазней засяродзіліся на стварэнні ўласных песень. Зараз музыкі гурта жывуць у Варшаве і актыўна гастралююць па Польшчы.
У свой дзень народзінаў на Радыё Ўнэт завітаў лідар The SuperBullz Алесь-Францішак Мышкевіч, а таксама Андрэй Боганцаў дырэктар гурта. Яны распавялі пра свой пераезд у Польшчу, супрацу з Палком Каліноўскага і анансавалі новы альбом, які выйдзе ўжо гэтым летам.