Украіна ў супрацьстаянні з Расіяй моцна залежыць ад еўрапейскай і амерыканскай дапамогі, але яе відавочна не хапае. Наколькі гэтая дапамога вялікая і колькі насамрэч патрэбна Украіне, каб перамагчы агрэсара, разбіраемся з гісторыкам і апазіцыйным палітыкам Алесем Стральцовым.
Апошнія 20-30 гадоў краіны Еўропы трацілі на абарону не больш за 1% свайго бюджэта. Усе еўрапейскія краіны маюць замалую колькасць зброі. Напрыклад, Францыя аддала Украіне 40 САУ CAESAR — гэта траціна іх агульнай колькасці. Эстонія ў першы тыдзень аддала ўсе свае рэсурсы, якія магла аддаць. Зараз магчыма і варта разлічваць на дапамогу ЗША, бо толькі ў іх ёсць дастатковая колькасць зброі, каб усталяваць парытэт. Падрабязней пра колькасць узбраення, якое было ў Расіі і Украіны на пачатак вайны, а таксама статыстыку перадачы зброі Украіне краінамі Захада, можна даведацца на сайце protectukrainenow.org.
Comments are closed.