Вось ужо два гады ў падземным павільёне ля гандлёвага цэнтра “Еўропа” штовечар любы жадаючы можа далучыцца да пляцення маскіровачнай сеткі, якую пасля накіроваюць украінскім байцам. Адпаведная ініцыятыва належыць Саюзу стралкоў Літвы. У працэсе паўдзельнічалі ўжо сотні валанцёраў і як вынік — на фронт адправілі каля 600 сетак. Апошняя партыя паехала да беларускіх добраахвотнікаў—з адпаведнай прапановай выступіў клуб “ Ліцвіны”.
Ідэя падтрымаць беларусаў на фронце належыць клубу “Ліцвіны”. Яго ўдзельнікі далучыліся да пляцення сетак некалькі месяцаў таму. Як кажуць у клубе “кожны вузел, які мы завязваем, напоўнены нашымі добрымі пажаданнямі і моцнымі думкамі пра тых, хто зараз змагаецца за мір і спакой”.
Людміла, клуб “Ліцвіны”: мы бачым, што літаральна кожны тыдзень сеткі накіроўваюцца на фронт, яны там вельмі запатрабаваныя. І мы запыталіся, ці можна дапамагчы беларускім добраахвотнікам. Нам не адмовілі і таму частка сетак накіруецца ў тыя падраздзяленні, дзе сёння ваююць беларусы.
Далучыцца да пляцення сетак у Вільні можа кожны жадаючы. Месца і расклад шукайце ў групе Vilniaus vorai. Асаблівых навыкаў для пляцення не трэба: усё пакажуць і раскажуць на месцы. Праверана на сабе.
Comments are closed.