Выстава «З Україною в серці», прысвечаная беларускім героям, што загінулі ва Украіне ў барацьбе супраць расійскіх акупантаў, адкрылася ў літоўскім Сейме. У экспазіцыі не толькі інфармацыйныя стэнды пра беларускіх ваяроў: арганізатары гэтым разам прывезлі і асабістыя рэчы беларускіх добраахвотнікаў.
«Вільня – гэта гістарычнае месца для беларусаў і таму правільна адсюль пачынаць турнэ, каб распавесці пра беларускіх герояў, якія аддалі свае жыцці ва Украіне, пачынаючы з Майдана Незалежнасці. У Вільню мы прывезлі не толькі інфармацыйныя стэнды, але і некалькі экспанатаў з нашага музея: гэта асабістыя рэчы беларускіх герояў. Далей экспазіцыя паедзе ў Варшаву і Прагу, а потым паглядзім. Цікавасць ёсць, ужо запрасілі ў Данію і Швецыю».
«Літва – гэта частка ЕС і вельмі важна, каб тыя сілы, якія на ўзроўні Еўрасаюза прымаюць рашэнні, бачылі, што акрамя лёсу Украіны ёсць яшчэ лёс Беларусі, якім трэба таксама займацца, на які трэба выдзяляць рэсурсы і час».
«Мы сёння ў горадзе Буча, у жылым комплексе «Кантынент», які найбольш пацярпеў ад агрэсіі і абстрэлаў і дзе загінула найбольш людзей, ствараем музей наступстваў рашысцкай агрэсіі. Мы ўжо пачалі фарміраваць экспазіцыю, там будуць гісторыі герояў, якія аддалі сваё жыцці за вызваленне нашага горада, будзе там інфармацыя і пра беларускіх добраахвотнікаў».
«Спачатку гэта была ідэя, як ушанаваць памяць Васіля, але праз тое, што я ведала шмат хлопцаў, і не толькі з палка Каліноўскага, а яшчэ раней з 2014 года, а зараз у пастаянным кантакце яшчэ і з сем’ямі і з бацькамі, то гэта ўжо перарасло ў місію».
Толькі выставай асветніцай дзейнасць кіраўніка дабрачыннага фонду «Вільна Білорусь» Аляксея Францкевіча ў Вільні не абмяжуецца. Ужо ў чацвер у літоўскім сейме ён прадставіць праект – беларускі трыбунал – аналаг украінскага «Міратворца».
«Гэта збор, аналіз інфармацыі пра беларускіх злачынцаў, і акцэнт мы будзем рабіць на ваенныя злачынства, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі, пачынаючы з 2014 года, каб было разуменне незваротнасці пакарання. Каб тыя, у каго ёсць склад злачынства, панеслі пакаранне. А тыя, у каго няма, каб разумелі, што мы пра іх ведаем і ў Новай Беларусі ў іх не будзе магчымасці займаць кіраўнічыя пасады».
Comments are closed.