У Беларусі збіраюцца «больш актыўна ствараць кантрактную армію». Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка. Па яго словах, асновай беларускага кантрактнага войска стануць найміты ПВК «Вагнэра».
Пра прафесійнае войска, вагнэраўцаў у Беларусі, а таксама сапраўдных дэсантнікаў, якія далучыліся да пратэстаў у жніўні 20-га, у эфіры радыё Ўнэт распавёў кіраўнік «Паспалітага рушэння», дэсантнік Сяржук Кедышка.
Сцісла ў размове:
- Сітуацыя ў Беларусі развіваецца такім чынам, што неўзабаве мы станем сведкамі чарговага паўстання, якое можа пачацца з лукашэнкаўскіх міліцыянтаў ці нават вайскоўцаў. Сілавікі незадаволеныя тым, як цяпер іх прыніжае рэжым.
- 16 жніўня 2020 мы, дэсантнікі, стаялі каля Стэлы, дзе выступалі чальцы Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава і Вольга Кавалькова. І калі б нехта з іх падышоў да нас і прапанаваў канкрэтны план, то мы былі гатовыя выканаць іх загад.
- Калі б Святлана Ціханоўская і яе кабінет білі ў званы і тлумачылі, што народ мае права на паўстанне, то гэта было б у інфармацыйнай прасторы. Замест гэтага яны займаюцца пытаннямі дыяспары, дакументамі, школамі. Такімі тэмпамі мы хутка станем дыяспарай без краіны.
- У дэмакратычнай Беларусі павінна быць змяшаная сістэма набору ў войска. Пераход толькі на кантракты ў нашых рэаліях немагчымы. Прафесійная войска – гэта прэрагатыва багатых дзяржаў.
Поўную размову глядзіце ў нашай трансляцыі.
Comments are closed.