- Выстава
Адкрыццё персанальнай выставы „DOM” беларускага фатографа Аляксандра Кот-Зайцава
Гэты праект пачынаўся як суб’ектыўны фотадакумент, спроба зразумець, як “чужая” прастора ўплывае на асобу з досьведам эміграцыі. Тэма пошуку ўнутранага пачуцця „дома” стала актуальнай для многіх беларусаў, якія страцілі свой дом з-за падзей апошніх гадоў, а таксама для тых, хто застаўся ў Беларусі, але страціў пачуццё бяспекі, утульнасьці і спакою – так важныя для ўнутранага пачуцця дому.
У 2022 годзе да праекта далучыўся беларускі кампазітар і музыкант Аляксандр Ясінскі, які стварыў адмысловую гукавую сцежку, адлюстраваўшы тэму праекта ў музыцы. Гук і вобразы ўзаемадзейнічаюць, пераносячы гледача / слухача ў прастору метафарычнага дому.

Адкрыццё выставы пройдзе 15 лістапада ў 19:00. На адкрыцці выступіць беларускі гурт NAVIBAND.
Праект быў прафінансаваны горадам Варшава і Старамейскім Домам Культуры



