Да парламенцкай кампаніі ў Беларусі, куды не дапусцілі ніводнага апазіцыйнага кандыдата, дэмакратычныя сілы ўсё ж такі далучацца. Іх інтарэсы будзе прадстаўляць віртуальны кандыдат Ясь Гаспадар. На платформе “Новая Беларусь” можна не толькі азнаёміцца з кандыдатам, але задаць яму пытанні.
Ён жыве ў сталіцы з сям’ёй – жонкай, якая працуе настаўніцай, і двума дзецьмі, увасабляе сучаснага беларуса, які імкнецца да пераменаў. Яго жыццёвы шлях – ад звычайнага рабочага на заводзе МАЗ да кандыдата ў дэпутаты – гаворыць аб непахісным жаданні палепшыць жыццё сваіх суайчыннікаў.
Дэталі біяграфіі мы ўдакладнілі ў асобных пытаннях.
У сваёй праграме Ясь Гаспадар акцэнтуе ўвагу на ключавых аспектах развіцця беларускага грамадства і дзяржавы. Там пакуль сем пунктаў, сярод якіх
Асобныя палажэнні праграмы мы ўдакладнілі.
Прапануе Ясь на сваёй старонцы выбаршчыкам прайсці апытанку: Рагачоўская ці Глыбоцкая, дранікі з мукой ці без, Дажынкі ці ЛГБТ-парад. Мы ж задалі яму пытанні, адказы на якія павінен ведаць кожны беларус. На жаль, Ясь аказаўся не зусім падрыхтаваным, а на апошнім пытанні ўвогуле завіс у мабільным дадатку, прыйшлося пераключацца на іншыя прылады.
Comments are closed.