Выстава «Малюю наша жыццё» Вольгі Якубоўскай адкрылася ў Варшаве
16 снежня ў Музеі вольнай Беларусі адбылося адкрыццё выставы беларускай мастачкі Вольгі Якубоўскай.
Мастачка-ілюстратар з Наваполацка праславілася сваёй серыяй карцін «Коцікі свабоды», на якіх адлюстроўвае вядомых людзей беларускага пратэсту ў выглядзе мілых коцікаў. Цяпер экспазіцыю яе работ можна ўбачыць у Музеі вольнай Беларусі ў Варшаве. Выстава працягнецца да 13 студзеня.
Большасць прац, прадстаўленых у экспазіцыі, гэта партрэты вядомых дзеячаў пратэсту, палітыкаў і актывістаў.
«Часам я вельмі доўга шукаю сюжэт. Мікалая Статкевіча я вельмі доўга не магла намаляваць, напрыклад. Ён глыба, ён для мяне не каток. Я вельмі хацела ўключыць яго ў серыю, але я не ведала, як гэта зрабіць. Выпадкова ў цытатах, нехта пісаў яму ліст, і там дзяўчынка напісала: «Вы ж у нас такі мужны, сапраўдны леў…». І тут я зразумела: вось жа, леў!»
Асобна ў выставе экспанаваны карціны, прысвечаныя тэме вайны ва Украіне. Як прызнаецца Вольга, падзеі лютага 2022 года сталі для яе такой жа траўмай, як і выбары 2020 года ў Беларусі і рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі.
Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб забяспечыць вам найлепшы вопыт на нашым сайце. Калі вы працягнеце выкарыстоўваць гэты сайт, мы будзем лічыць, што вы ім задаволены.OkПалітыка прыватнасці
Comments are closed.