А пакуль спартмены жывуць у Польшчы. У мінулым годзе ўдалося знайсці памяшканне і пачаць трэніроўкі.
Так заснавальнік “Волату”, чэмпіён Беларусі па каратэ Віталь Рак падвёў для клуба вынікі году. Пра беларускі спорт у эміграцыі, выхаванне чэмпіёнаў і захаванне беларускасці па-за межамі нашай краіны, Віталь Рак распавёў у эфіры радыё Ўнэт.
Сцісла ў размове:
- Вольныя беларускія спартоўцы—сапраўдныя прадстаўнікі нацыі
- Я ў Беларусі пачынаў усё з нуля, зараз у Польшчы пачынаю. Тут значна лягчэй, мне ніхто не перашкаджае, не стаяць над душой “лукашысты” і не кантралююць кожны крок
- Каманда “Волата” пераехала са мной з Беларусі
- Стаць міністрам спорту Вольнай Беларусі? – Пакуль не прапаноўвалі, але, калі прапануюць, буду глядзець і ацэньваць функцыянал пасады
- Наш клуб—гэта спартыўны Інтэрмарыум: 80% наведвальнікаў клуба беларусы, 15%–украінцы, 5%–палякі. Рады бачыць усіх.
- Я чэмпіёнаў бачу адразу!
А таксама Вы даведаецеся, каму варта, а каму не варта ісці ў адзінаборствы? Ці можа з гімнаста атрымацца каратыст? І ці варта пачынаць са спортам у 60 гадоў?
Поўную размову слухайце тут
Comments are closed.