Цягам ужо больш за два месяцы ў Беластоку знакаміты гісторык Уладзімір Арлоў праводзіць заняткі ў сваёй гістарычнай школе для падлеткаў. Вербальныя вандроўкі ў мінулае заканчваюцца віктарынай і прызамі.
Апошняй на даны момант вандроўкай па беларускай мінуўшчыне з Уладзімірам Арловым стала падарожжа ў свет вялікалітоўскіх рыцараў і бітвы пад Оршай, якая неад’емна звязана з імем князя Канстанціна Астрожскага. Гісторык распавёў пра абарону Вялікага княства Літоўскага ад татараў і Масковіі, якая на той час ужо вызвалілася з-пад улады Залатой Арды, але па сутнасці зрабілася яе адбіткам – і па пабудове дзяржаўнай структуры, і па ідэі панавання над усім светам, што, па меркаванні Уладзіміра Арлова, знайшло выражэнне ў формуле «Масква – Трэці Рым, а чацвёртаму не бываць».
На ўроку гаварылася пра рыцарскія законы і правілы, пра рыцарскую зброю і, канешне, рыцарскія турніры.
Варта прызнаць, што такія вандроўкі па гісторыі знаходзяць водгук у тых, на каго яны арыентаваны. Некалькі прыйшоўшых паслухаць гісторыка падлеткаў, асабліва стаўшых прызёрамі віктарыны з пытаннямі па тэме ўрока, далі станоўчыя водгукі.
Падрабязней слухайце ў плэеры ніжэй.
Comments are closed.