Мерапрыемства стала лагічным працягам выставы пра беларускіх ваяроў «З Украінаю ў сэрцы», якая адкрылася ў Беларускім доме на гэтым тыдні. Першапачаткова яно планавалася як акцыя памяці вайсковага медыка Мікалая Ільіна, якія загінуў на Данбасе тры гады таму. Але ў гэты час стала вядома пра смерць мастака Алеся Пушкіна і не ўзгадаць яго проста не маглі.
«Запавет Міколы Ілліна – гэта вельмі сур’ёзны наказ усім нам. І Эстоніі, і Украіне, і Беларусі. Таму што вораг адзін – расейскі імперыялізм», – кажа суарганізатар мерапрыемства, лідар руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык.
«Калі мы не будзем шанаваць памяць такіх людзей, тады мы самі сябе не цэнім, самі сябе не шануем. Гэты чалавек, калі яшчэ большасць людзей жадала жыць мірна і закрывалі вочы на тое, што адбываецца, гэты чалавек вырашыў паехаць і ўжо тады змагацца супраць зла. Мы зараз бачым, што ідзе кульмінацыя таго ўсяго. То бок ужо гарачы канфлікт, але гэты чалавек пачаў ваяваць яшчэ тады, калі гэты канфлікт не быў такім маштабным».
Comments are closed.