Прэзентацыя кнігі Руслана Шошына «Ледаколка» адбылася ў варшаўскім музеі Polin. Гэтая кніга пра беларускія пратэсты і ролю ў іх Святланы Ціханоўскай. Па словах аўтара, гэта не біяграфія Ціханоўскай, а такі нейтральны погляд на яе фігуру ў падзеях 2020 года.
«Ні адзін карабель, ні адзін ледакол не пойдзе ўперад, калі кожны не робіць на гэтым ледаколе сваю справу. Не можа быць толькі капітана ў карабля. Калі кожны робіць нашу агульную справу, толькі тады гэты ледакол можа ісці наперад».
Аўтар кнігі, Руслан Шошын, напісаў кнігу на польскай мове не проста так. Гэта спроба пазнаёміць польскага чытача з драматычнымі падзеямі ў суседняй краіне ў 2020 годзе, а таксама, з самой Святланай Ціханоўскай.
Аўтар адзначае, што выдаў гэтую кнігу менавіта зараз, як і хацеў, пакуль успаміны аб падзеях у Беларусі яшчэ жывыя праўдзівыя. У кнізе змешчаныя каментары рэальных удзельнікаў пратэстаў 2020 года.
Поўны рэпартаж слухайце ў плэеры ніжэй.
Comments are closed.