Лідарка дэмакратычнай Беларусі на гэтай сустрэчы прысутнічала нядоўга, бо праграма яе візіту ў Польшчу распісана па гадзінах, і наступным пунктам у графіку значылася сустрэча з прэзідэнтам Польшчы Анджэям Дудам. Святлана Ціханоўская выступіла з кароткай прамовай, падзякавала прысутным беларусам і падзялілася сваім патрыятычным лайфхакам: кожны дзень ёй надае сіл і матывацыі песня «Муры».
Аляксандр Азараў падрабязна спыніўся на ініцыятыве стварэння беларускіх харугваў у Польшчы. Падобныя фарміраванні ўжо ёсць у Гданьску і Беластоку, на чарзе — Варшава.
«Мы навучаем тых, хто вернецца ў Беларусь у той момант, калі яны там будуць патрэбны, для ўдзелу ў плане «Перамога» і ў спецыяльных аперацыях, якія намі запланаваны. Заклікаю беларусаў Варшавы ўступаць у Варшаўскую харугву. Зараз вядзем падрыхтоўчую работу. Хто хоча запісацца ў харугву, пішыце да нас у ByPol.»
«Я бы вельмі хацела на першым этапе стварыць умоўны «Дэкалог беларуса» — тое, што дапаможа нам вызначыцца самім, што мы ёсць беларусамі. Я перакананая, што дзяржаўнай мовай у Беларусі павінна быць беларуская, і гэта здарыцца раней, чым праз 20 гадоў.»
«Стасункі з Украінай для нас былі важнымі яшчэ і да вайны: былі пэўныя кантакты і досыць канструктыўныя. Пасля вайны яны актывізаваліся. Мы ўжо наладзілі кантакты з Вярхоўнай Радай, шэрагам міністэрстваў, з Офісам Прэзідэнта ў нас таксама ёсць дыялог. Будзем спадзявацца, што прыйдзе той момант, калі Святлана Ціханоўская сустрэнецца з Уладзімірам Зяленскім, і гэта стане важным крокам для будучых адносін Вольнай Беларусі і Вольнай Украіны.»
«Уражанні ў мяне вельмі файныя. Прэзідэнт — яна бомба. Шмат людзей прыйшло сёння. Не ўсё згублена, я вам скажу».
«Я ўдзячна за ўсё, што яны робяць. У прыватнасці, за магчымасць атрымаць гуманітарны від на жыхарства тут у Польшчы, таму што для маёй сям’і гэта важна».
«Мне было цікава даведацца пра харугвы: Сахашчык стварае нейкія харугвы, а да гэтага ByPol ствараў нейкія структуры, мне было не да канца зразумела, як яны будуць узаемадзейнічаць. Я пачуў адказ на сваё пытанне».
Comments are closed.