У нядзелю, 26 лістапада, у Варшаве пройшло шэсце ў гонар Слуцкага збройнага чыну.
Слуцкім збройным чынам называюць падзеі лістапада-снежня 1920 года. Тады беларускія вайсковыя атрады, сфармаваныя з сялянаў Случчыны, больш за месяц абаранялі свае землі ад бальшавікоў і не давалі ўсталяваць там савецкую ўладу.
Пра значэнне Слуцкага збройнага чыну для Беларусі, шанцы паўстанцаў на перамогу і самаарганізацыю беларусаў тады і цяпер, паразмаўлялі з гісторыкам, сустваральнікам «Паспалітага Рушэння» Сяржуком Кедышкам.
- У савецкія часы памяць пра подзвіг случакоў заціралася. Жывучы ў Мінску, я хадзіў на рынак, каб купіць слуцкія агуркі. І часта паўжартам запытваў у прадаўцоў, што, спадарства, паўстанцкія агуркі прадаяце? І не было ніводнага чалавека, які б зразумеў пра што мой жарт.
- Слуцк – гэта край бунтароў. У сярэдзіне 1960-х там спалілі суд разам з суддзёй. Людзі ўзбунтаваліся пасля таго, як суд абвінаваціў супрацоўніка гарвыканкаму ў хуліганстве, хоць той разам са сваяком збіў рабочага, які пасля памёр. Людзі дамагаліся больш жорсткай адказнасці, але іх праігнаравалі. Случакі такога дараваць не змаглі.
- Падзеі лістапада-снежня 1920 года не былі класічным паўстаннем. У гэты час случакі былі ўладай на сваёй зямлі. Яны не паўставалі супраць кагосьці. Гэта была маленькая, але дзяржава.
- Слуцкі збройны чын быў больш практычным за, напрыклад, Паўстанне Кастуся Каліноўскага. У 1863-м было шмат шляхты, якая змагалася за ідэалы. А ў 1920-м людзі ад зямлі баранілі свае сем’і, сваю тэрыторыю.
Comments are closed.