У сераду, 15 лістапада, у Музеі вольнай Беларусі адкрываецца выстава «Dom» беларускага фатографа Алеся Кот-Зайцава.
У гэтага праекта цікавая і доўгая гісторыя. Свой «Дом» Алесь Кот-Зайцаў пачаў ствараць яшчэ ў 2015 годзе – спрабаваў зразумець, што адбываецца з намі ў эміграцыі і рабіў фатаграфіі з Парыжу, Варашвы і звычайнай беларускай вёскі. Пазней па матывах кранальнага фотацыкла выйшла кніга, і падавалася, што ў гэтай гісторыі можна ставіць кропку. Але год таму фатограф вырашыў вярнуцца да «Дому»: бо тэма яго пошуку стала цяпер актуальнай для сотняў тысяч беларусаў.
Comments are closed.