У сераду Лукашэнка правёў шэраг сустрэч з кітайскімі чыноўнікамі і лідарам камуністычнай партыі Кітая, Сі Цзіньпінем у рамках свайго візіту ў Кітай.
Праўладныя беларускія СМІ пісалі, што было падпісаны мноства дамоваў аб супрацоўніцтве ў розных сферах. Тым не менш, на думку палітолага, Валерыя Карбалевіча, ні самі падпісаныя дагаворы, ні іх колькасць, асаблівай цікавасці не ўяўляюць. Палітолаг лічыць, што асноўнай мэтай гэтай паездкі была дэманстрацыя «прарыву дыпламатычнай блакады», у якой апынуўся Лукашэнка ў апошнія гады.
Сярод карыстальнікаў у інтэрнэце існуе меркаванне, што Сі Цзіньпін нібыта мог выклікаць Лукашэнку каб атрымаць тлумачэнне наконт напружанасці на мяжы з ЕС. Наколькі такія меркаванні верныя?
‒ Я не вельмі разумею што значыць Сі выклікаў Лукашэнку. Каб расказаць, пра што расказаць, пра сітуацыю на межах? А каму яна невядомая? Па-другое, дамова аб візіце была яшчэ ўвосень, падчас сустрэчы Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна ў Самаркандзе на саміце ШАС.
Таксама выказваецца меркаванне, што акрамя афіцыйных тэм, маглі абмяркоўвацца і пытанні абыходу заходніх санкцый у дачыненні паставак зброі ў Беларусь і асабліва Расію. На вашу думку, наколькі гэта верагодна?
‒ Абмяркоўвацца могуць любыя тэмы, і гэтая, проста гэтая версія, яна ні на чым не заснаваная. Тут хутчэй, у выступе Лукашэнкі гэта гучала: «Беларусь зацікаўлена ў кітайскіх тэхналогіях, у тым ліку ў сферы ВПК». Бо той жа захад увёў санкцыі, даволі жорсткія, адносна ВПК, адносна зброі, адносна ўсяго, што звязана з абаронай. З гэтым могуць быць нейкія праблемы і тут Кітай сапраўды можа дапамагчы. Тыя ж мікрасхемы, тыя ж мікрапрацэсары. Тое, што мае падвойнае прызначэнне. Тое, што можа выкарыстоўвацца і ў вытворчасці зброі і ў вытворчасці мірнай прадукцыі. Ну, вось у такім варыянце – так, гэта верагодна. Ну і, дарэчы, зараз жа беларускія прадпрыемствы ВПК працуюць на Расію, выконваюць замовы расійскага ВПК, ну і ў гэтым плане можна казаць пра нейкае такое супрацоўніцтва, але даволі ўскоснае.
Падрабязней слухайце ў плэеры ніжэй.
Comments are closed.