Расія раніцай зноў масава атакавала ўкраінскія гарады: паведамляецца пра  выбухі ў Запарожскай, Кіраваградскай і Адэскай абласцях,  СПА спрацавала ў Кіеўскай, Палтаўскай, Вінніцкай і Днепрапятроўскай абласцях. 

Выбухі прагучылі ў Кіеве. “У выніку ўдараў па аб’ектах крытычнай інфраструктуры частка сталіцы абясточаная. У некаторых раёнах няма водазабеспячэння”, – паведаміў мэр Кіева Віталь Клічко.

Зафіксаваны ўдар па электрападстанцыі ў раёне плаціны ДнепраГЭС у Запарожжы. Нанесены ўдар па Наваднястроўскай ГЭС.

Абясточаная частка чыгуначных ліній з-за ўдараў па аб’ектах інфраструктуры, на маршруты выйшлі цеплавозы, паведамляюць Украінскія чыгункі.

Comments are closed.