«У прысценку старога лесу» − гэта гісторыі людзей Белавежскай пушчы. Цягам некалькіх гадоў з імі сустракалася і размаўляла Ганна Кандрацюк. Фактуру для сваёй сёмай кнігі яна збірала па два бакі памежжа — і ў Беларусі, і ў Польшчы.
«Мне залежала на тое, каб спалучыць два бакі Белавежскай пушчы. Думаю, што гэта першая трансгранічная кніга, дзе выказваюцца жывыя людзі, дзе ёсць фактаграфія. Я хацела паказаць, што перад тым, як не было мяжы, мы былі адным народам. Мы падобна марым, падобна апранаемся, маем аднолькавы кулінарны густ. Маем аднолькавыя адносіны да прыроды, да зямлі, а асабліва да лесу. Ён даваў энергію, даваў пачуццё бяспекі. Пушча ўплывала і на наш побыт, і на наш характар. Яна заўсёды вызначала і прызначала», − распавядае Ганна Кандрацюк пра кнігу, над якой пачала працаваць пяць гадоў таму.
Поўную размову з Ганнай Кандрацюк слухайце ў плэеры ніжэй.
Comments are closed.