Пра стварэнне Рады бяспекі было абвешчана ў аўторак, падчас прэс-канферэнцыі па выніках паездкі Зянона Пазняка, Паўла Усава і Дзмітрыя Шчыгельскага ва Украіну.
«Сустракаючыся з кіраўніцтвам, мы абмяркоўвалі пытанне аб супрацоўніцтве «Вольнай Беларусі» і іншых нацыянальна-дэмакратычных арганізацый з палком Каліноўскага, паколькі гэта на сённяшні дзень легітымная структура, якая засведчыла сваю легітымнасць крывёй. У нас нічога іншага, больш важнага суб’екта палітычнага няма, чым вось гэтая адзінка».
Як паведаміў палітык, пасля шэрагу кансультацый з камандаваннем палка, было прынятае рашэнне аб далейшым супрацоўніцтве.
«Паміж палком імя Кастуся Каліноўскага і іншымі нацыянальна-дэмакратычнымі арганізацыямі вядуцца кансультацыі пра стварэнне ваенна-палітычнай структуры – Рады бяспекі – з мэтай абароны нацыянальных інтарэсаў Беларусі ва ўмовах вайны ва Украіне і акупацыі Беларусі Расійскай Федэрацыяй».
Па меркаванні Зянона Пазьняка, гэты орган можа адыграць вялікую ролю ў аднаўленні свабоды Беларусі і яе адраджэнні.
Намеснік камандзіра палка Каліноўскага, Вадзім Кабанчук мэтай новай структуры назваў прасоўванне інтарэсаў менавіта палка Каліноўскага, яго байцоў, былых байцоў, а таксама беларусаў, якія жывуць ва Украіне.
«Гэтая структура будзе прадстаўляць, безумоўна, найперш полк Каліноўскага, а таксама беларускую дыяспару ва Украіне. У Раду хутчэй за ўсё будуць уваходзіць байцы, якія мелі дачыненне на палка Каліноўскага, але спынілі свае кантракты па розных прычынах».
Падрабязней слухайце ў плэеры ніжэй.
Comments are closed.