З 24 па 27 лістапада ў Варшаве праходзіў Гістарычны кніжны кірмаш. Сёлета гэта папулярнае мерапрыемства адбылося ў 30-ы раз і аб’яднала каля 180 выдавецтваў з Польшчы, Беларусі і Украіны.
«Мяне ўразіла, колькі беларускае кнігавыдавецтва зрабіла крокаў наперад. Гэта інтэлектуальныя кніжкі, перад якімі не трэба спускацца на калені, каб іх пачытаць. Іх можна чытаць і ўздымаць галаву”.
«Я ішоў сюды спецыяльна, каб набыць некалькі кніг у паездку ў ЗША. Мне здаецца, там ёсць трошкі голад па беларускай літаратуры. Вельмі актыўная беларуская дыяспара ў Штатах, але кніжкі туды, на жаль, не далятаюць».
Адзін з арганізатараў беларускай праграмы на Гістарычным кніжным кірмашы, архітэктар і калекцыянер Андрэй Далгоўскі падвёў вынікі ў апошнія гадзіны працы выставы.
«У гэтым годзе, у параўнанні з мінулымі, вельмі многа беларусаў. Шмат людзей прыходзіць і рэальна цікавіцца беларускай літаратурай. Зусім малая колькасць кніг паедзе далей на склады. Напрыклад, у аднаго з выдаўцоў 80% было прададзена».
«З улікам таго, што гэта выстава гістарычнай кнігі, то шмат цікавіліся гісторыяй Беларусі, разнастайным нон-фікшэн, выданнямі пра культуру. Але трэба адзначыць, што пакупнікі парадавалі і вялікай увагай да мастацкай кнігі і дзіцячай літаратуры.
Людзі пастаянна пытаюць пра працяг серыі пра Гары Потэра, пра серыю «Вядзьмар», жадаюць каб выходзіла больш разнастайных дзіцячых кніг. Ёсць запатрабаванне нават на такі спецыфічны для Беларусі жанр, як коміксы. Беларускі чытач паказвае сябе не горш, чым сярэднестатыстычны еўрапейскі, інтарэс самы разнастайны. Я думаю, беларускія выдаўцы будуць задавольваць такі попыт».
«Я ўзяла «(Не)растраляныя», «Кароткую гісторыю Беларусі», кніжку Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?». Я амаль усё чытаю анлайн, але важна было падтрымаць беларускія выдавецтвы».
Поўны рэпартаж слухайце ў плэеры ніжэй.
Comments are closed.