Міністрам замежных спраў ЕС не ўдалося ўзгадніць 11-ы пакет санкцый супраць Расіі і Беларусі. Супраць выступіла Венгрыя. Напярэдадні гэтай сустрэчы міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс заявіў журналістам, што амаль шэсць месяцаў ЕС не ўдаецца прыняць ніякіх санкцый супраць Беларусі, таму што ўслед за распрацоўкай санкцый ад шэрагу дзяржаў ідуць прапановы прадугледзець у іх выключэнні і гэтыя выключэнні галоўным чынам датычацца беларускіх угнаенняў.
Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады, кіраўнік НАУ Павел Латушка заявіў, што ў Еўрасаюзе ёсць краіны, якія лабіруюць адмену санкцый у дачыненні да «Беларуськалія», у прыватнасці прапануецца дазволіць транзіт тавараў праз тэрыторыю Літвы.
Добра, калі не дастаткова гэтых аргуменаў, мы паказалі справаздачу, што «Беларуськалій» фінансуе дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей у Беларусь і ў Расію. Але гэта таксама не ўлічваюць.
Я спадзяюся, што ў Брусэлі пераможа здаровы сэнс. У дачыненні да Лукашэнкі павінны быць уведзены яшчэ больш жорсткія санкцыі: трэба зачыняць пагранічныя пераходы на мяжы з Беларуссю, за выключэннем перамяшчэння грамадзян.
Comments are closed.