Музыку Яўгену Сысоеву патрэбныя сродкі на лекі і рэабілітацыю. Падтрымаць творцу можна, далучыўшыся да грашовага збору.
Яўген Сысоеў — лідар магілёўскага гурта Bez.Not. У 2020-ым малады чалавек перажыў катаванні на допытах і зазнаў рэпрэсіі пасля вызвалення. Спачатку музыка з’ехаў ва Украіну, а потым у Грузію, дзе сёння жыве і працуе.
Хвароба патрабуе пастаянных абследаванняў, прыёму дарагіх лекаў, нагляду дактароў. Таму мужчына мае патрэбу ў нашай супольнай дапамозе.
Заклікаем далучыцца да грашовагу збору і дапаможам разам Яўгену Сысоеву. А на знак падтрымкі музыканта прапануем паслухаць вам у нашым падкасце запісы гурта Bez.Not
Comments are closed.