Што варта цяпер зрабіць у Варшаве, дык гэта схадзіць на выставу Past Garden Рамана Камінскага – маладога беларускага мастака, які жыве і працуе ў Парыжы.
У варшаўскую HOS Gallery Раман прывёз карціны, створаныя ў сярэднявечным касцёле XII стагоддзя ў французскім Фантэўро. Восем палотнаў нараджаліся ў дыялогу з уласным болем эміграцыі і развітання з мамай, на пахаванне якой ён так і не змог прыехаць у Беларусь і носіць цяпер яе пярсцёнак на левай руцэ: «Каб адчуваць маміну прысутнасць…»
Comments are closed.