У мястэчку Зэльва на Гарадзеншчыне знішчылі помнік Ларысе Геніюш – выбітнай беларускай паэтцы, якая, нягледзячы на рэпрэсіі, сталінскія лагеры, якія ёй давялося прайсці, так і не прыняла грамадзянства СССР. Хто знішчыў помнік і дзе ён зараз знаходзіцца – даведацца пакуль не ўдаецца. Пра тое, як гэты помнік у Зэльве з’явіўся і што вядома пра ягонае знікненне распавёў гарадзенскі краязнаўца, публіцыст і праваабаронца Уладзімір Хільмановіч.
І спакваля выспявала думка, каб усталяваць помнік у Зэльве. Ну і найбольш прыймальным варыянтам здарыўся такі, што грамадскія актывісты праваслаўнага вызнання пісалі лісты да праваслаўнага кіраўніцтва – і епархіі, і кіраўніцтва вышэйшага. І на дабраслаўленне, на дазвол мітрапаліта Філарэта ў 2003 годзе помнік быў усталяваны на тэрыторыі мясцовай царквы.
Гэта значыць, што ён прастаяў літаральна 20 гадоў. І перыядычна, гэта заўсёды адбывалася ў жніўні, прымеркавана да дня нараджэння паэткі, да 10 жніўня, штогод праводзіліся святочныя мерапрыемствы. Асабліва ўрачыста было гэта ўсё ў 2015 годзе, калі святкавалі 105-я ўгодкі з дня нараджэння Ларысы Геніюш. Тады было і яшчэ шэсце па ўсім горадзе Зэльва. Ну і каля царквы заўсёды праходзілі нейкія міні-канцэрты, чыталі паэты вершы.
А тое, што здарылася зараз – гэта проста такі шавіністычны шалёны напад вось гэтай прарасейскай «інфаказачкі» Ольгі Бондаревай, якая мае ўплывы на ўладу фактычна ўсёй Гарадзенскай вобласці. Як версія, магу выказаць меркаванне, што яна, пасля таго, як зэльвенскія ўлады адмовіліся дэмантаваць гэты помнік, наскардзілася настаяцельніцы Гаўрыіле, якая мае вялікі ўплыў на кіраўніцтва Гарадзеншчыны, вядомая таксама сваімі шавіністычнымі поглядамі. І вось такім чынам яны дамагліся дэмантажу – такога зладзейскага, можна сказаць, уначы, помніка Ларысе Геніюш ля зэльвенскай царквы.
Цалкам размову з Уладзімірам Хільмановічам слухайце ў плэеры ніжэй:
Comments are closed.