Уменне жартаваць кажа пра адэкватнасць чалавека. Пра гэта ў інтэрв’ю брытанскаму тэлеканалу Sky News днямі заявіў Уладзімір Зяленскі. Па словах украінскага лідара, нават ва ўмовах вайны гумар робіць чалавека чалавекам.
Галоўнае ў размове:
- Стэндап – гэта боль, гэта гратэскная форма гумару. Тут усё вельмі тонка. Калі адчуваеш, што вось-вось будзе балюча, але намацваеш гэтую мяжу, пасля якой становіцца ўсё ж смешна. Чаму людзі смяяліся, калі глядзелі як Чарлі Чаплін падаў, падслізнуўшыся на бананавай лупіне? Бо кожны сам калісьці так падаў і ведае наколькі гэта глупа.
- Раней беларусы не любілі і не паважалі сваё, а для таго, каб прабіцца коміку трэба было ехаць у Маскву альбо Кіеў. Але сітуацыя пачала змяняцца ў 2017-2018, калі пачаўся моцны працэс адраджэння: з беларускай мовай, з symbal.by, з нацыянальнымі цішоткамі. Пры гэтым ужо ў 2022 у Мінску мне давялося пісаць тлумачальную толькі за тое, што я правёў стэндап па-беларуску.
- Жартаваць пра вайну – гэта вотчына комікаў, якія зараз ва Украіне. Яны яе бачаць і тонка адчуваюць. Я ж не маю маральнага права жартаваць ні пра вайну, ні пра Зяленскага. Я магу казаць у жартаўлівай форме толькі пра тое, што бачу на ўласныя вочы і я ведаю, што маё слова – гэта мая зброя.
- Беларусам варта навучыцца Realpolitik і тады мы навучымся глыбокаму пачуццю самаіроніі. Пакуль у нас ёсць з гэтым сур’ёзныя праблемы.
Поўную гутарку з Дзмітрыем Нарышкіным слухайце ў плэеры ніжэй.
Comments are closed.