Лідар дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская пракаментавала радыё Ўнэт сітуацыю вакол ByPol і яго кіраўніка Аляксандра Азарава, які ўваходзіць у Аб’яднаны пераходны кабінет, дзе займае пасаду прадстаўніка па аднаўленні правапарадку.
— То бок пакуль ён застаецца выконваць свае абавязкі ў кабінеце? Вы яго не адхіляеце?
— Пакуль не. Мы вырашым гэтае пытанне па разглядзе дакументацыі ў бліжэйшы час. Я ўпэўнена, што праца ByPol зараз крыху прыпынена з-за такога стану. Але ж пакуль я не бачыла ніводнага доказу, ніводнага дакумента аб нейкіх злачынствах. І такое рашэнне я не магу прыняць.
Comments are closed.