Кангрэс даследчыкаў Беларусі сёлета мусіў адбыцца ў Коўне. Але стала вядома, што яго ў гэтым годзе не будзе. Чаму – мы спыталі ў старшыні арганізацыйнага камітэта Кангрэсу, доктара палітычнах навук і дырэктара інстытуту “Палітычная сфера” Андрэя Казакевіча.
Чаму так вырашылі? Ці Кангрэс вычарпаў свае рэзервы, рэсурсы, ці нейкая іншая прычына?
Не. Наадварот! Проста ўнутры арганізацыйнага камітэта існуюць розныя ідэі, розныя ўяўленні пра тое, куды Кангрэс развіваць. І, каб проста гэта асэнсаваць, уласна, мы і бярэм паўзу. Ну і ўвогуле, трэба сказаць, што, усё-такі арганізацыя Кангрэсу такога маштабу – гэта заўсёды вельмі складанае мерапрыемства з арганізацыйнага пункту гледжання, якое патрабуе працы на працягу не менш, чым шасці месяцаў. Што вельмі цяжка для партнёраў, цяжка для каманды. Таму тут таксама патрабуецца нейкая такая перадышка. Я думаю, што гэта толькі на лепшае для самой ідэі кангрэса будзе.
У Кангрэсе штогод бралі ўдзел дзясяткі даследчыкаў у розных тэмах…
Сотні! Сотні!
… ці сотні, нават, якія прадстаўлялі свае працы. Зараз, што Вы раіце ім рабіць? Ці працягваць да наступнага года, ці некуды можна падаваць, ці нешта будзе выдавацца, напрыклад?
У гэтым годзе мы раім проста сачыць за навінамі. Па-першае, мы плануем зрабіць, як і заўсёды, Прэмію Кангрэса. То бок, гэта не значыць, што мы адмяняем усе мерапрыеммствы, звязаныя з Кангрэсам. Ну і таксама рыхтавацца тады ўжо на наступны год. Таму што мы ўсё адно плануем правесці наступны кангрэс у 2025 годзе. Але, праўда, яшчэ пакуль не ведаем у якой краіне.
Comments are closed.